Jan 14, 2009 16:47
прысьнілася, што мы - адно цэлае, адзін і той жа чалавек. мы (я? ты?) ехалі аўтаспынам у фуры па нейкай горнай дарозе, было суха й пыльна, а кіроўца - здаровы, барадаты, усьмешлівы - усё цьвердзіў, што хутка мусіць быць крыніца і ручай. але смагі ў мяне (нас?) не было, не было спацеласьці й забруджанасьці, было толькі прадчуваньне радасьці, жаданьне пабачыць пясок і камяні скрозь празрыстую ваду, апусьціць далоні й сустрэць супраціў бягучага патоку.
як ні парадаксальна, але прачнуўшыся раптам выразна адчула, што гармонію, якая прыйшла да мяне ў сьне ў выніку зьліцьця нашых асобаў, я мушу шукаць у сабе й толькі. спаймаць балянс. цяпер я ведаю, які ён.
а “прысьнісь жаніх нявесьце” - лухта. гадоў дзесяць таму на Каляды прысьніла, што еду ў чырвоным кабрыялеце (прычым з правым стырном???) з Leonardo di Caprio. і… ХДЕЕЕ?
каханьне,
сьвята,
ноч