Веселей, товарищи! - уражаньні ад канцэрта

Oct 26, 2008 13:38

Сяджу на стале ў пакоі, часова прыстасаваным пад грымёрку, нікога не кранаю, чиню примус. Лёша Палаўчэня нешта шукае ў рэчах. Раптам дзьверы адчыняюцца, і ў пакой заскоквае мужчына ў чорным, вочы яго бегаюць. Ён з размаху шваркае чэла, што трапіўся яму на шляху, аб сьцену, крычыць “ЛИЦОМ К СТЕНЕ! ВСЕ ЛИЦОМ К СТЕНЕ!”, потым выхоплівае з барсэткі пісталет і пачынае абводзіць ім прысутных.
Першая думка, якая прыйшла мне да галавы, была, як ні дзіўна, “ёбанытыпагалаве”. Потым - “во ппц”. І я пачала сьмяяцца. Сяджу на стале і ржу.
А потым у пакой зайшоў спэцназавец, мужык у чорным схаваў пушку, і да мяне дайшло, што гэта наша міліцыя нас беражэ.

Дзякуючы маім сьледчым талентам, у плоце была выяўленая дзірка, празь якую ўцякло чалавек дваццаць прысутных, у тым ліку сямнаццацігадовы безнотаўскі трубач. Праўда, потым пайшлі чуткі, што ментоў такі насьцярожыў масавы атток затрыманых у куток двара, і каго-нікаго перахапілі “цёпленькім”, але наш Багдан пасьпеў схавацца. Праз тры гадзіны я знайшла яго сінім (бо куртка засталася ў бусе), але аптымістычна настроеным.

У РАУСе панавалі розныя настроі. Дзе-нідзе жартавалі й сьмяяліся, хтосьці буяніў і мацюкаўся. Два чалавекі мелі абсалютна паралельны выгляд - Алег Ціханаў і Максім Жукаў. Лёс гэтых знакавых для музычнага жыцьця Віцебску людзей склаўся неаднолькава: Ціханаў махаў мне ручкай з таксоўкі, у той час, як Жукаў працягваў сядзець у адзьдзяленьні ўсё з тым жа пакуістычным выразам твару…
Я ў гэты час, як парадачная жэншчына, займалася сэксам. З мазгамі ментоў. Усім, хто трапляўся (улучна з нам.начальніка і начальнікам РАУСу) я: а) скардзілася на вышэйзгаданага мужчынку ў чорным (які выявіўся спэцыялістам з адзьдзела разьмінаваньня), што ледзь ня вымусіў нас хорам пакакаць у грымёрцы; б) задавала пытаньне, ці ня прыйдзецца нам, у дадатак да прадугледжаных законам трох гадзін, прабавіцца ў прыемнай “зорнай” кампаніі лішнюю гадзіну з-за таго, што ўноч гадзіньнікі пераводзяцца на зімовы час. На пытаньне мне так ніхто й не адказаў. Панабралі неадукаваных…

Каля трэцяй гадзіны начы ўсіх выпусьцілі. Сяргей Аляксандравіч Лукашэнка (ага-ага, галасуйце за “Смаўжоў” на Тузіне) адвёз нас дахаты, дзе мы да шостай раніцы пілі і дзяліліся ўражаньнямі а хто-ніхто трахнуў старыну, гуляючыся ў “Дэндзі”, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Мой кашак (якога дружная кампанія ня менш дружна празвала Абрамовічам), з пэўнымі цяжкасьцямі адбіты ў Жэні Сысоева, на раніцу здрадзіў мне з бас-гітарыстам Безнот Астапам. Усе мужыкі казлы.

Дапіваю пакінутае мне “Каблучкоўскае” віно, пішу гэтыя радкі і думаю пра тое, як усё-такі весела жыць на белым сьвеце.
Каб уехаць у сутнасьць таго, што адбывалася, раю прачытаць артыкул тут: http://morok.ru/index.php?module=articles&func=display&aid=1179&ptid=2

канцэрты, бляпізьдзец

Previous post Next post
Up