Сонечная восьньская ммм... раніца. Прачынаюся, расплюшчваю вочы, а ў вакне над галавой - кавалак сіняга-сіняга неба. Залатыя промні зазіраюць у вакно, настрой узьлятае і зашкальвае... Пачынаю прыўзьнімацца - перад вачыма паступова паўстаюць залацістае лісьце дрэў, вокны інтэрната насупраць і.... яшчэ адны вокны. Нашмат бліжэй. У дробненькія краткі.
А цяпер пытаньне: машыну якой вядомай менскай маркі мы з
dziejaй выявілі ў сябе проста пад вакном?