Ледзь не звар'яцела

Oct 06, 2007 17:12

Хацела ўжо сёньня паехаць у Менск. Хрэн там! Да трох гадзін сядзела ў пустой халоднай школе і варажыла над пяцьцю журналамі, далёка не жывымі :). Каб не шакалядка, падораная любімай клясай у гонар Дню настаўніка, сканала б ад голаду ў кабінэце фізыкі (ладна б біялёгіі - там хоць жабкі ў сьпірце ёсьць, а ў гэтым, блін, калі толькі сухі сьпірт пагрызьці, і тое не знайшла). Але ўрэшце аформіла ўсю патрэбную дакумэнтацыю! Таму заўтра пасьля адзінаццатай буду ў сталіцы. І аж да 26 кастрычніка. Гы! :)

школа, жысь

Previous post Next post
Up