Уладзімір Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, напісаў новы верш і прысвяціў яго адразу дзвюм Волям - жонцы Вользе і свабодзе. Сябра Някляева музыка Зміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы песню.
На прадвесні плачуць ледзяшы
Ручаіны звоняць на прадвесні
Ты мне ціха ціха для душы
Заспявай прадвеснявую песню
Хай душа ўскалышыцца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае
Красуння-вясна звініць ручаінамі ў полі (ты нас не пакінеш ніколі)
Красуння-вясна сястра нашай волі
Красуння-вясна ў бела-чырвоным убранні (шчаслівая ў першым каханні)
Красуння-вясна - чароўная фея кахання
Ад вясны не куды не ўцячы
І праз вецер, што сцягі палошча
Пойдзем мы с табой, каб у начы
Запаліць агенчыкі на плошчы
Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі