"Хросны Бацька" 3 частка

Aug 15, 2010 23:38


Выйшла 3 частка лукашакіады "Хросны Бацька". Колькі словаў і з маёй размовы з карэспандэнтамі  трапіла ў фільм.

Краіна, грамадства

Leave a comment

pgrigas August 15 2010, 21:45:38 UTC
Множество постов в френдленте хвалит третью часть пропагандистской агитки гавнотелеканала "НТВ".
И почти никто не обратил внимания на то, что про уважаемого френда niakliaeu было сказано: "...и его бы арестовали, если бы вовремя не выехал за рубеж".
По-моему, это явная ложь и клевета.
Гэта я тут працытаваў уласны пост, шаноўны гаспадар - http://pgrigas.livejournal.com/507777.html

Reply

niakliaeu August 15 2010, 22:02:08 UTC
Думаю, што яны мелі на ўвазе мой ад'езд у 1999 годзе ў Польшчу. І далей - у Фінляндыю. На тое была практычна названая імі нагода. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве, у тым самым 1999, я выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў.

А на ХIII (пазачарговым) з'ездзе СБП, які адбыўся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года, прапанаваў прыняць рэзалюцыю, у якой было на мэце засведчыць катастрафічны стан беларускай мовы і літаратуры, выкліканы палітыкай улады ў адносінах да ўсяго нацыянальнага, і ў сувязі з гэтым выказацца cупраць незаконнага ўтрымання ўлады ў краіне і ў падтрымку ўсіх дэмакратычных сіл і кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі.

Больш падрабязную інфармацыю нескладана знайсці ў сеціве.

Reply

arbogast August 15 2010, 22:42:36 UTC
"катастрафічны стан беларускай мовы і літаратуры, выкліканы палітыкай улады ў адносінах да ўсяго нацыянальнага"
Гэта не зусім трапна: улада падтрымлівае свой варыянт нацыянальнай культуры (які падтрымлівае ўладу). А найбольш патрымлівае фіз. культуру.

Reply

niakliaeu August 15 2010, 23:11:16 UTC
Рэзалюцыя тая ад 2001, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - тады асабліва трапна прыйшлося. А фіз.культуру, канечне, і цяпер падтрымлівае, ды яшчэ як.

Reply

pink_by August 15 2010, 22:55:02 UTC
калі нескладана, удакладніце, калі ласка, - вы атрымалі вуснае папярэджанне аб магчымым арышце? ці гэта быў "зліў"? прыкладна вядома з-за чаго і як з'ехаў сп. Пазняк, але ён да гэтага часу ў эміграцыі, вы ж зараз тут. Калі была небяспека, то яна потым знікла?

Reply

niakliaeu August 15 2010, 23:24:32 UTC
Небяспека як такая дарэшты ў гэткай сітуацыі ніколі не знікае, пакуль не знікае сама крыніца небяспекі. Але я не мог больш. Пяць гатоў адзіноты. Бог не даў мне шчасця жыць, не адчуваючы невыноснай настальгіі. Адным цудоўным ранкам прыйшло разуменне: калі не вярнуся - хана мне. Хана мне без маёй Беларусі.

Reply


Leave a comment

Up