СКАЖАМ ПРАЎДУ РАЗАМ!

Mar 01, 2010 21:51

У беларуса спыталі: “У якой краіне ты хацеў бы жыць?” - “У Беларусі”. - “Дык ты ў ёй жывеш”. - “Э, не, - пачухаў патыліцу беларус, - я хацеў бы жыць у той Беларусі, якую паказваюць па тэлевізары”. У гэтым анекдоце, як у люстэрку адбіваецца праблема, праз якую мы ўсе жывём, нібы ў крывым люстэрку: праблема маны. Маны бессаромнай, нахабнай, здзеклівай. Маны на ўзроўні дзяржавы, у якой студэнтам і пенсіянерам не патрэбныя льготы, бо ў іх вялікія пенсіі і стыпендыі, у якой даяркі і настаўнікі зарабляюць па 700 даляраў - і дзе ніхто не памірае ад грыпа. У Расіі, у Польшчы і ў Амерыцы, паўсюль у свеце паміраюць, а ў той краіне, якую паказваюць па тэлевізары - не!..

Усведамляючы ману, як небяспеку для існавання нацыі, мы пачалі грамадскую кампанію ГАВАРЫ ПРАЎДУ! Справа нават не ў мане (тую ці іншую колькасць маны можна знайсці па ўсім свеце), а ў яе канцэнтрацыі, а ў нас яна - атрутная.

Распачатая кампанія не з’яўляецца палітычнай. Гэта маральная акцыя. Жыць па праўдзе заклікае нас Бог і вучаць ягоныя апосталы. Каб па праўдзе жыць, трэба праўду казаць. Гавары праўду - і ты ўбачыш, наколькі лягчэй табе стане жыць. Наколькі святлей.

Далёка не ўсё страчана. У нас духоўная краіна, у нас маральны народ. Дзеля гэтай караіны, дзеля гэтага народа мы і пачынаем грамадскую кампанію пад назваю «Гаравы праўду!», каб не пакінула вера і надзея, каб людзі бачылі - яны не адны, што нехта з імі. Праблема, канечне, у тым, што ў нас няма на гэта, як у біблейскага Майсея, сарака гадоў, каб змяніць сітуацыю, каб змяніць светаўспрыманне людзей. У нас няма сарака гадоў і ў нас няма паблізу егіпецкай пустэльні…

Краіна, грамадства

Previous post Next post
Up