маскі

Sep 29, 2009 23:05

Цікавыя рэчы гэтыя маскі для твару, дзеўчынкі мяне зразумеюць.
Вось зараз я павінна сядзець 25 хвілін у масцы, у якой я сабе больш нагадваю "Маўчанне ягнят". Поўная адсутнасць мімікі. А калі гляджуся ў люстэрка, то атрымоўваю стрэс.
Але ёсьць і пазітыўныя маскі, якія не шчыплюцца і не скоўваюць скуры. У іх я нагадваю сабе Шрэка. І вінаваты не толькі колер, але і тое, як я напрацягу 5 хвілін корчу рожы перад люстэркам. Таму ужыванне масак, справа дужа інтымная і праходзіць толькі за зачыненымі дзвярыма. Можа пачаць прадаваць квіткі на ўласнае тэтральнае шоў, клаунада.

Пайду здымаць з сябе Ганібала Лектара.

уласнае, замкомпоморде, discovery, выпадкова, wtf?!

Previous post Next post
Up