бесы

Aug 06, 2009 15:20

Амаль год гуляла ў гляделки з бесамі Дастаеўскага. Дзесьці на адлегласці 130 старонак да канца я здалася. Прынамсі, трэці ці чацверты раз перад кнігай. :)

Самае цікавае, што кніга зусім не цяжкая для чытання, хоць і прынята казаць пра асаблівы характар твораў гэтага аўтара. Аднак яна ўсё адно патрабуе нейкага асаблівага настрою, які я не злавіла.
Напрыклад, "Преступление и наказание" я прачытала двойчы, думала і "Бесы" пойдуць узахлын. Відаць, бесы, супраць якіх я зладзіла злачынства, усё ж такі ўчынілі мне сваё ўласнае пакаранне.

Для мяне, не дачытаць мастацкі твор - злачынства супраць уласнага сумлення. Такія вось тараканы. Радуе мабыць, што за гэты год барацьбы з Дастаеўскім, давялося пачытаць крыху Омара Хайама, Ежы Леца, Хэмінгуэя, Эрленда Лу, Кастанэду, Павіча, Моэма і Кафку. Занадта пярэсты спіс, да таго ж на чарзе - Вудхаўз, спадзяюся. Але кожнаму быў свой час і свой сэнс для мяне. Увогуле, я так мала чытаю, ад чаго ўдвая сорамна... :(

кнігі

Previous post Next post
Up