"Крамбамбуля" ў Вільні

May 02, 2012 01:34


Апошнія дні красавіка ў Вільні прайшлі пад сцягам беларускага фольк-року - група «Крамбамбуля» прэзентавала беларусам свой новы альбом «Драбадзі-драбада». Для кагосьці гэта, магчыма, падасца дзіўным, але ж была, напрыклад, у Вільні прэм’ера купалаўскай «Паўлінкі»? Была. Вось і прэзентацыя новага альбома «Крамбамбулі» была. І, дарэчы, вельмі ўдалая. Як сказаў пасля канцэрта адзін літовец: «Мне падавалася, беларусы досыць сумныя. А яны вунь як могуць…» Пра тое, як ствараўся альбом «Драбадзі-драбада» мы распыталі ў саліста «Крамбамбулі» Лявона Вольскага.

Вільня

Previous post Next post
Up