(no subject)

Sep 10, 2012 20:59


саспелае жыццё ідзе па лужынах
без ботаў парасону і самоты
з вачыма мужнымі
дыстанцыю кароткую
ад вераснёўскага
світання ў чароце
да лістападаўскае
поўні над балотам
імглою ўзрушаным

юнацкае жыццё ідзе насутрач
схаванае ў жоўтым каптуры
прывабнае праблемнае закрытае
у шэры дзень
вясёлкаю пралітае
крані - разбітае

а смерць і нараджэне будуць побач
гарантаваць нязменнасць
і сумнеўнасць
ісці прыгожа і ахвярна поруч
хваробаю ісці
да вызвалення

© Некурилла

Стихи

Previous post Next post
Up