Рыбіна

Sep 28, 2011 10:38

я рыбіна
ў замутнелай вадзе
сажалкі
недалёка могілак
недалёка вёсак
з якіх сцягваюць
чалавечае смецце
ў неглыбокіх ямінах
пакідаюць вечнасці

на ўскрайку лета
да берагоў прыбітыя
сябры мае
знаёмяцца з келіхам
напою вясёлага
спяць
у збляквелай траве
на боль абуджаюцца
і галовы нясуць
да халоднай вады

сутонне
вільготнасць
і ціша
дарослеюць ў ноч
і ў холад
ў скалынанне карчмы
жаб’яй зграяй
гэтак сама агіднай
і мокрай
як уся навакольная ісць

я ляжу на вадзе
і адной бакавою рысаю
чую зораў далечу
другою - доння прытулак
я і плыць не магу
і не ўмею
аддацца смерці
маю пашпарт платвы
заспакойваю -
голад акулы

© Некурилла

Стихи, Ночной бред

Previous post Next post
Up