Бяроза

Aug 24, 2011 11:11





тое самае лісце
бярозы той самай
верхаліны якой
дакраналася
дзіцёнкам малым

бачу вачыма
нібыта тымі ж
што і дваццаць
жніўняў таму

не дацягнуцца
й да ніжняй галіны
а толькі праз шыбіну
бачыць як дождж
змывае з яе
ці то дзень
ці то жнівень
ці то гэтыя
дваццаць гадоў
на безліч гарадоў
памножаныя...
і толькі да гэтага
дрэва любоў
у сэрцы б’ецца
і мае паходжанне

© Некурилла

Стихи, Личное, Ностальгическое

Previous post Next post
Up