Ты казаў (ці "песня звычайнага БРСМаўца"

Jul 05, 2011 11:53


І

бачыш лямпы гараць
у гэтым горадзе ціха
і чыста
месяц грае ў вадзе
і ніколі не будзе вайны
а на раніцу людзі
паймкнуць да сваіх прахадных
і празрысты
ў кожны цэх завадскі
прыйдзе дзень

а за менскам калгас
толькі ў нас
малако і каровы
а за кожнай каровай
шчаслівая цётка стаіць
і памытая спіць
з мужыком вясковым
здаровым
гай цвіце
люба жыць

а таго хто руку
не дай божа ўздыме
забыўшыся
у таннным смачным
і выгадным краю віне
божа хай і кляне
а ў нас
ёсць для кожнага міласць
ёсць указ і манеўр

а на свята мяне
і суседа
і кожнага “нашага”
лепшы строй апранем
лепшых дзевак
з сабою запросім
трэці ліпень у нас
сёння горш на стале
але ў восені
будзе масла і хлеб

не дамо ім сябе
ты казаў
будзем шэрагам шчыльным
за сваё (маем шмат!)
да апошняга
біцца
ня спаць
а ні здраднікаў тут
не народзіцца
ні атэістаў
нас не возьме сумнеў
нас не прыме турма

ІІ

я так блізка зямлі
сваёй роднай
сваёй паспяховай
робіць боль мне зямля
чорным чобатам
у далікатнае
бараніць абяцаў
дык гані ад мяне гэтых катаў
ні крычаць
не маўчаць
не магу
ротам чаўкаю змятым

...і мяне паняслі
дзякуй бацька
што я быў пачуты
паляжу ў шпіталі
не бяда што не ўбачу салют

...але надта нас шмат
і аўтобус едзе не хутка
і замест дактароў
несумленныя
несімпатычныя
бандзюкі
ў міліцэйскім абліччы
у міліцэйскім абліччы

а людзі маўкліва
б’юць у далоні
напухлыя
грамчэй і грамчэй
да звону ў сярэднім вуху
пытаюся што з намі будзе
дрыжаць мае вусны
дрыжаць мае рукі...

ІІІ

бачу лямпы гараць
у пакоі вільготна
й нячыста
як той месяц знайсці
праз вакенца з жалезным пруццем
на раніцу людзі
паймкнуць да сваіх прахадных
дзе не будзе вайны
як і міру не будзе

ты казаў...
і не будзе як ты казаў
...калі ты казаў
ты ведаў што гэтак не будзе

чорныя боты
зялёны салюта залп
бедныя людзі
бедныя людзі

© Некурилла

Стихи, Социум, Политика

Previous post Next post
Up