Павесяліцца!

Jan 29, 2010 12:31


Гэта вам не жарцікі, айда са мною!!! )))

...

пераадолеўшы каньяк і чакаляду

павольнасць ранкаў

непразрыстаць дзён

жаданне быць ні ў чым не вінаватаю

і комплекс нерашучасці ўздагон

планую знікнуць

у вясковай хаце

каб гадаваць бярозу дуб і клён

каб сцісла есці

доўга спаць

ня піць гарбаты

стаяць на мосціку

купацца ў дажджах

ня быць ні ў чым ніколі вінаватаю

каб не казаць

а толькі разважаць

я ўсталюю флюгер

і вятрак

уласнаручна выкапаю сажалку

змайструю плот

і што напэўна важна

энэргію скірую ў гарод

я стану загараць у траве на гола

не баючыся мух і камароў

лятаць на ровары па сцежках

і праз ровар

не вымаўляючы пры гэтым

дрэнных словаў

…збіраць лісіцы й белыя ў кошык

чытаць старыя кнігі пра каханне

карміць катоў і іхных блудных котак

ды нават кацянятаў абадраных

каб не пакрыўдзіць аніводную істоту

і рыбу вудзіць не збіраюся

ня буду

я супраць смерці мяса і пакутаў

патэльні

газавай пліты

вадаправоду нафты і даляраў

схаваных ненадзейна недзе ў куце

я буду з цэглы выляпляць звярушак

над вогнішчам даводзіць іх да сутнасці

я прафільтрую комплекс нерашучасці

праз комін і празз свежае паветра

і будзе доўгаю зіма

і цёплым лета

й жыццё будзе пражытым не дарма!!!

© Некурилла

Стихи, Юмор

Previous post Next post
Up