НАДВОР'Е ДЛЯ TV, змена фармату

Aug 24, 2008 15:45


Восень прыйшла, шаноўныя, хоць мы й не замаўлялі. Па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць брыдкія дажджы, месцамі - навальніцы. Рыхтуйцеся да мокрых ботаў, раздражнёнасці і няўтульнасці. Памятайце - з кожным днём будзе толькі горш: таму будзеце мець поўную кішэню рацый, калі пакінеце тулавы ў дамах, пад жоўтымі кухоннымі лямпамі і травяной гарбатай. Любіце адзін аднаго, ня гледзячы на паўночны вецер, хуткасць якога дасягне заўтра васьмі метраў у секунду. І гэта пры 14-адсоткавай тэмпературы.

Работа, СМИ, Юмор, Робат-бобат

Previous post Next post
Up