пад уражаннямі ад размовы

Mar 06, 2008 16:01

кожны чалавек самастойна абірае грамадзянскую пазіцыю. нават калі гэта адбываецца пад знешнім уплывам. ён не мае правоў патрабаваць рэшту ад наступстваў, абумоўленых зробленым выбарам. тобок ніхто ў гэтай справе не адказны за плённасць жыцця, за суадноснасць рэчаіснага з чаканым.

жыццё і жыццёвыя шляхі - уласная праблема кожнага, якую кожны можа кантраляваць, ці свядома выпускаць з-пад кантролю. перакладанне адказнасці за няўдалыя вынікі сваіх перакананняў на навакольнае асяроддзе - гэта спроба вырашыць праблему ўласнае няздольнасці да будавання асабістага шчасцця.

калі вы прышлёпалі на дэманстрацыю, дзе вас адкалашмацілі за грамадзянскую пазіцыю, не спрабуйце нават патрабаваць ад аднадумцаў, каб яны цягалі вам лекі ў шпіталь. бо вы ад пачатку павінныя быць гатовымі да таго, что застанецеся адзін. вы прыйшлі туды не таму, што з вамі тысячы, а таму што гэта ВАШ выбар. але не падумайце, што я заклікаю да абыякавасці. я заклікаю да маральнай моцы і да разумення, што цалкам можа здарыцца, што хтосьці не здолее вас абараніць.

Социум, Политика

Previous post Next post
Up