мой друг никогда не грустит и пьёт эту ночь вместе со мной

Aug 26, 2011 20:12

няпростыя сны (хоць потым зразумела, што за дата проста), чарговы цэлы дзень на экспазіцыі і пільнае ўзіранне ў чорна-белыя старыя фотаздымкі (здаецца, сёння праніклася як ніколі)... і я зусім не стамілася. а потым двайны рэнтген зуба нейкай пэўна практыканткі.
такі ціхі-ціхі дзень. харошы. і здаецца, па рэжыме сну можна паставіць залік.

после трудного дня
приходит усталость,
и теперь только нужно
чуть-чуть отдохнуть.

і вось яшчэ што падумалася. некаторыя рэчы ўжо не варта спрабаваць парамантаваць. бо бываюць рэчы з тэрмінам прыдатнасці, які сыходзіць. сапраўднае ж так проста не зламаць.

нам от прошлых побед
ничего не осталось,
и ушедших обратно
уже не вернуть.

так шмат усяго было, а яшчэ больш падсвядомага...

остывающий город
в холодную вечность
собирает и строит
свои корабли.

няхай яно ўсё застаецца ў куточках памяці. а мы пойдзем далей.

всё случится опять,
и новые песни
как начало дорог
в продолженьи пути...
Previous post Next post
Up