(no subject)

Jul 07, 2011 00:40

сапраўднае жыццё не тут... не ў гэтай турме літар і бязглуздых слоў... апошнім часам разумею, што словы мае такое нішто... нішто-нішто. у мяне ці вербальная дэградацыя, ці проста ўздым адчуванняў на ўзроўні эмоцый. і эмоцыі гэтыя такія жывыя, класныя, загонныя, настальгічныя, сённяшнія, шчаслівыя. што я проста не ведаю, што пісаць і казаць. і сапраўднае жыццё тады, калі ідзеш цёмным вечарам па цёплым і не_дажджлівым нарэшце леце, удыхаеш ласкавае паветра, слухаеш плэер, і столькі ўсяго ўнутры ў цябе пераварочваецца... а прыходзіш, і ўжо не тое нешта... хоць і добра ўсё. цяпер усё заўсёды добра будзе.
Previous post Next post
Up