калі кудысці доўга едзеш сам-насам

Dec 13, 2010 22:42

 1. сення мне расказалі,што мае (чытай чалавечае) сэрца выпрацоўвае электрычны ток.... я ляжу, а мне распавядаюць.... і я проста фізічна адчула, як мае сэраца выпрацоўвае той самы ток, то цішэй, то мацней, у залежнасці ад таго,якія думкі ў маей галаве... і я адчула (праўда-праўда) тыя электрычныя імпульсы, якія звязваюць людзей....
_______________________________________________________________________
2. ......пра тых людзей, якія пэўна назаўседы есць у маім сэрцы......
......(апошнім часам да маей галавы паступае шмат інфармацыі аб думках (сакральных?) у мужчынскіх галовах, па імпульсу перааэсэнсоўвання шмат сакральных думак узнікае і ў маей галаве)..... 
2.1.....цікава ўсе гэта было, і цяжка, і доўга, і незразумела, але я рада, што было (а што было?...) Зараз мы зусім іншыя. Зусім... Але класна, што ты есць. Вельмі хочацца каб ты быў шчаслівы, такі які быў.... Нашыя чалавечыя галовы сапраўды ствараюць свой свет, я стварыла свой свет - утопію, а ты жывеш канцом утопіі.... цікава канешне... будзь жа ўсе ж такі шчаслівым, а?....
2.2.....харошы чалавек, які нічога не даў, акрамя ўпэўненасці, што магу.........
2.3.....а тут хочацца папрасіць прабачэння.... чаму так адбываецца, я не ведаю.... падкруціць бы які адзін вінцік - і ўсе шчаслівыя, але не існуе такіх вінцікаў....  і што ж будзе?.....
2.4.... з'язджае.... далека.... магчыма назаўседы......... туды, дзе толькі прырода, і неабходны мінімум цывілізацыі.... такі спакойны, што нараджаеш спакой, такі харошы, што нараджаеш той жа спакой, такі унутрана моцны, што нараджаеш ...спакой..... класна, што есць такія людзі...
2.5... і проста харошы чалавек, што снес мне галаву і застаўся такім жа харошым..... і пэўна застаўся недзе там.....
2.6 ....я проста ўсіх вас люблю, бо кожны чалавек дае табе штосьці патрэбнае....
_____________________________________________________________________
3. люблю дарогу, бо ў дарозе нават калі ты не рухаешся, ты ідзеш наперад =)
Previous post Next post
Up