Dec 14, 2008 22:53
ЖАХ №1
Сення ў пераходзе нас папрасілі.... 2 у форме.....казалі “начальства предупреждает”......ну а я як заўседы не магу, калі на мяне наязджаюць і спрабую дайсці да праўды..... вось аказваецца нас папярэджваюць аб тым, што мы парушаем закон, мы злачынцы, што парушаюць грамадскі парадак і г.д. .......крыўдна....
Насамрэч я страшна спакойны і неканфліктны чалавек, веру, што толькі дабром можна выжыць...але калі чапаюць мяне альбо маіх блізкіх у мяне прачынаецца невядомая моц, якая падмінае пад сябе ўсе мае жахі і я проста страчваю ўсялякі розум. А жахі і розум вяртаюцца потым. А я ж страшны баязліўца....
Але ж я не пра гэта... Я пра нашу даражэнькую міліцыю..... Я вось не магу зразумець, чаму яны настолькі неадэкватна рэагуюць на цалкам разумныя пытанні задзеныя цалкам спакойным і мірным чынам.
Значыцца так....
1. Ты штосьці робіш (нічога злоснага, крыўднага, абразлівага).
2. Да цябе падыходзяць
3. табе кажуць, што ты парушаеш і на першы раз папярэджваюць
4. ты спакойна пасміхаешся і згаджаешся, толькі яшчэ, для прасвятлення свайго недасведчанага і грамадсканесвядомага розуму, каб болей не дапускаець памылак, удакладняеш падрабязнасці папярэджання, пытаешся пра законы....
5. НЯЗМЕННА: у форме злуюцца.....яшчэ больш злуюцца..... і збіраюцца сцвердзіць папярэджанне....
Думкі наконт гэтага ў мяне ну вельмі розныя..... хацела напісаць іх, але ..... ужо проста не магу..........
ЖАХ №2
Наш тройчы кляты ўніверсітэт дайшоў у выслужванні да таго,што павеў першакурснікаў на ПАКАЗАЛЬНЫ СУД аднаго з палітычна судзімых......проста суд быў аткрытым,а яны.........
НЕНАВІДЖУ ПАЛІТЫКУ
P.S. ну як так можна?!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!