Sep 17, 2008 22:22
1. адзін крок наперад - адзін крок назад
“Они не дошли до той стороны, зато навсегда ушли с войны….” Вольга Арэф'ева…
Так…да таго боку я так і не дайшла (а заставалася ж прайсці ўсяго 15 метраў), але вось з вайны я напэўна так і не сышла…
Сыйду толькі тады, калі свабодна «перайду на ты бок»….
Не, ну цверда вырашыла - зайду, спачатку рушыла упэўнена, а потым усе марудней і ў выніку - крок…два назад….
значыцца «вайна» яшчэ цягнецца…. а так трэба было б пагаманіць….
а мо не трэба, не час?..... ці проста ўсе лухта?
………………….
абавязкова дайду, …..
2. вось такія мы утапісты! =)
Учора даведалася пра так званую «Кіотскую дамову» - быццам тыя краіны, што перавышаюць нормы па забруджванню паветра павінны плаціць грошы тым краінам, што не забруджваюць яго, значыцца даюць свежае паветра усім, хто дыхае….
Мая ідылія: Беларусь закрывае ўсю сваю вытворчасць, насаджвае лясы - і жыве у экалагічным раю, у лесе па лепшых узорах гармоніі з сусветам і самім сабой - і за гэта яшчэ і мае грошы…. е-ех-эх-эх….. поўны утапізам…..
а Розум падказвае: лепш бы Яны не плацілі камусьці за свежае паветра, а ў сябе ставілі найлепшыя фільтры - карысней было б…
3. найлепшы час….
Адзін з найлепшых момантоў у горадзе - гэта тады, калі толькі што запальваюцца ліхтары, калі яны яшчэ не набралі поўную моц і ціхенька, самі сабе так, свецяцца …момант даўжынею у 30 секунд…..
4. «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!» М.Багдановіч
У 1994 годзе былі зарэгістраваны-запатэнтаваны беларускія ролікавыя канькі «Пагоня»……..
4. пайсці…
Апошнія гады 4 мае найбольшае жаданне ў ноч-вечаровай дарозе:
спыніць машыну і кінуцца ў цемны лес-поле пад зоры….. бо ноччу прырода гучыць нашмат гучней і вразней, найбольш аб'емна і поўна… кранае і паглынае….