Jul 11, 2008 10:24
1. Казка пра шлях і час
Раней шлях існаваў як вялікая мяжа паміж двумя рознымі сусветамі і падарожнік меў магчымасць адпачыць і, галоўнае, павольна выйсці з аднаго сусвету са сваім жыццем і павольна-паступова ўвайсці ў іншы. Але потым здарылася так, што шлях стаў асобным сусветам са сваім жыццем, часамі з яшчэ больш насычаным і складаным жыццем, чым маленькія сувецікі-міркі наўкола..... І з тых часоў падарожнік згубіў магчымасць паступовасці зменаў свайго жыцця....
2. Проста казка пра цуда у кішэні
-А ш-ш-ш-што ў цябе ў кішэні?
-ЦУДА!!!!!!!
3. Чорна-белая казка
Побач з чорна-белай каровай гуляе чорна-белы бусел.....
4. Самадастатковая казка
Я самадастаткова захлынаюся ў шчасці... і нават мае прынцыпы не працягнуць мне рукі 'дапамогі'.....
5. Казка пра дубы
Дубы, дубы, дубы, дубы, дубы, дубы, дубы, дубы, дубы пад блакітным-блакітным небам.........
6. Страшная казка
Мяне абвінавацілі ў замкненасці(?!).....
7. Казка пра чалавека
Чалавек нарадзіўся расплюшчыў вочы, пабычыў неба і частка чалавека засталася з небам. Раптам заспявалі і паляцелі птушкі і частка чалавека паляцела разам з птушкамі да сонца... Чалавек пайшоў басанож па траве і з кожнам крокам з кожнай кветачкай і кожнай траўкай заставалася маленькая частка чалавека... частка чалавека пайшла з ветрам....частка з дажджом................................і больш чалавека ніхто не бачыў......
8. Страшная казка пра Гомель
-Вы адкуль?
-Здалек...
-А навошта?
-Мы не ведаем...
-????
-Казалі ў вас запытацца?
-?????
-??!!
-Ну тады схадзіце туды, не ведаю куды, запытайцеся ў не ведаю каго не ведаю што....
-Дзень добры, мы да вас неведама адкуль неведаама для чаго неведама ад каго.....
-А-а-а....Ну тады ідзіце на лева пяць разоў, шыбаніцесь семь разоў галавой, потым направа адзінаццаць разоў, паскачыце на адной назе, пракукарэкайце, і можа чусутрэнеце Неведама Каго, што сядзіць Неведама Дзе. Ен скажа пайдзіце Туды і зрыбіце Тое....
-Дзень добры!
-Вы адкуль?
-Здалек....
-Пайшлі адсюль!!!!
-??????
-!!!!!!
-!?!?!?
-!!!!!!
-!!!!!!
-??????
..............................
9. Добрая казка пра Гомель
Ружы, неба, дрэвы, людзі, РАКА, свабода, шчасце......