***

Jan 19, 2023 22:51

І мы будзем стаяць перад ім аднойчы,
Глядзець у вочы яго...
Будзем проста глядзець у вочы...
І думаць, што вось нарэшце...
А ён пасміхнецца, маўляў, ну, чаго ж вы хочаце:
Сюды нават анёлы - зрэдку,
А самалёты - наогул не далятаюць...
Я насмелюся і цябе запрашу на танец...
І пойдзе снег...
Гэта будзе наша з табою тайна:
Калі снег апускаецца, так пяшчотна і так адчайна, -
Гэта мы там, на небе, танчым...
І Бог усміхаецца,
Бы немаўля ўва сне...

19.01.23
Previous post Next post
Up