***

Aug 25, 2022 20:21

Людзі рэжуць зямлю,
Каб укласці ў яе
Жыццё або смерць -
Зерне або чалавека...
Раны зямлі травой пакрысе зарастаюць...

Людзі рэжуць адно аднаго,
Каб укласці ў душы чужыя
Каліва праўды сваёй,
Ды крывавае іх насенне
Нянавісцю прарастае...

Тыя, што рэзалі памяць,
Верылі: з гэтых разораў
Вырасце дрэва хлусні...
Ды ўзыходзяць па-над усім -
Кветкі надзеі.

25.08.22
Previous post Next post
Up