Не самы гуманны й справядлівы суд)))

Jan 07, 2011 11:53

Кур'ёзы судовай сістэмы на прыкладзе адной справы (фота) 06/01/11

Прыхільніка Руху “За Свабоду” пакаралі адмінарыштам за парушэнне, якое ён нібыта здзейсніў больш за год таму.

Справу пра адміністратыўнае парушэнне суддзя разгледзела праз год?

У пастанове па справе пра адміністратыўнае парушэнне, якое падпісала суддзя Заводскага раёна спадарыня Лапцева, неаднаразова пазначана, што грамадзянін Юрась Шпак-Рыжкаў увечары 19 снежня 2009(!) года ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі: “выкрыквала лозунгі “Жыве Беларусь!”, “Сыходзь” і не рэагаваў на патрабаванні міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

Пры гэтым у пастанове напісана, што справа пра адміністратыўнае парушэнне разглядалася 20 снежня 2010 года.

Юрась даводзіў, што сапраўды знаходзіўся на пошчы Незалежнасці, але лозунгаў не выкрыкваў, а толькі фатаграфаваў падзеі.

Суддзя Е. Лапцева усё ж такі прызнала Юрася Шпака-Рыжкава вінаватым у правапарушэнні паводле ч.1 артыкула 23.34 КоАП і пакрала яго 10-цю суткамі арышту.

Як вядома, па Законе адміністрацыйныя справы мусяць разглядацца цягам двух месяцаў пасля здзяйснення правапарушэння. Пасля гэтага часу парушальнікі да адміністратыўнай адказнасці не прыцягваюцца.

Цынізм суддзі Лапцевай

Юрась Шпак-Рыжкаў, падчас адбыцця адміністратыўнага арышту ў жодзінскім СІЗА-8, напісаў у Мінгарсуд касацыйную скаргу на рашэнне суддзі Заводскага раёна спадарыні Лапцевай. Начальнік установы стрымаў слова і пераслаў скаргу ў суд.

Пасля вызвалення, па пошце актывіст атрымаў адказ з суда Заводскага раёна ад… суддзі Лапцевай. Спадарыня Лапцева, якая прыняла рашэнне пра пакаранне Юрася Шпака-Рыжкава арыштам, паведаміла, што скарга вяртаецца без разгляду, бо яна не аплачана дзяржпошлінай.

З аднаго боку, даволі кур’ёзна выглядае, што скарга на Лапцеву прыйшла самой Лапцевай. З іншага, − каму як не Лапцевай добра вядома, што пакараныя адміністратыўным арыштам падчас знаходжання ў ІЧУ не маюць грашовых сродкаў і магчымасці звязацца са сваякамі, якія маглі б забяспечыць юрыдычнае суправаджэнне скаргі.





На "дзікім захадзе" такі "вырак" адразу быў-бы ануляваны))) 




У краіне "у цэнтры Эўропы"  скарга з Жодзіна йшла ў далёкі Менск да справядлівага суда  больш за тыдзень: 22.ХІІ-29.ХІІ-31.ХІІ)))


Сустрэчаў, адвакатаў, прадстаўнікоў, сувязі, грошай, тэлефону, нават капэртоў не дазваляюць.

Сядзі, гэта некаму патрэбна!

Жодзіна, вязьніца, турма, калябаранты, Каляды, Вольная Серабранка, ганьба краіны, Свабода, Ленінскі раён, ліміта, Наш горад, выбары, брудны суд, настаўнікі Ілжы, Новы год, акупанты, navicki, каляды, Плошча-2010, навіцкі, няволя, 19 сьнежня, Раство, сорам нацыі, Радзіма, Юрась Навіцкі

Previous post Next post
Up