кандыдата ў прэзыдэнты й іншых палітвязьняў катавалі
http://www.svaboda.org/content/article/2323010.html http://www.charter97.org/be/news/2011/2/28/36397/ http://belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=77823&newsPage=0 http://nn.by/?c=ar&i=51049
Малюнок navicki.
Пра катаваньні ў калгасных вязьніцах было вядома даўно, напісаныя і "белыя", і "шэрыя", і чырвоныя кніжкі)і агляды "Вясны". Важна, што тэма гэная закранутая ёсьць не звычайным вязьнем, а менавіта ўвязьненым кандыдатом у прэзыдэнты, якога гэныя катаваньні датычыліся асабіста. Цяпер становіцца зразумелым, што насамрэч адбываецца ў сьледчых каморах, тым больш, калі ў рукі гэстапо трапляюць палітвязьні невысокага рангу, ня кажучы ўжо пра крымінальнікоў...
Як-бы хто ня ставіўся да Міхалевіча, чым-бы той ні кіраваўся, робячы гэны мужны крок, але зразумелым ёсьць яшчэ адно дакладна: паступак гэты выклікае павагу, нясе карысьць нашаму запалоханаму рэпрэсыямі грамадцтву, паказваючы, што гэстапоўскае сыстэме можна супроцьстаяць. З дапамогай сьмеласьці, самаахвярнасьці, галоснасьці і, калі няма іншага выйсьця, нат хітрасьці. У барацьбе з пацукамі ўсе сродкі годныя. Цяпер аб маральнасьці ўчынка. Значыцца, Міхалевіч ужыў забаронены прыём, падпісаўшы дамову з д'яблом? Аж не, дакладней кажучы, ён выкарыстаў сілу суперніка для перамогі над апошнім. Гэным учынком ён не нанёс шкоды нікому, апроч самога нападніка. У спорце гэна дапушчальна, як былы спартовец кажу) Ужо калі ты сам паводзісься амаральна, не чакай у адносінах да сябе спартовых паводзін)не разьлічвай, гуляючы ў шахматы, толькі на сваю сілу) Міхалевічу хапіла сілы духу распавесьці пра сваю брудную дамову й хапіла мужнасьці паверыць, што павераць яму. Так, была й спакуса хутчэй выйсьці на волю, да сваёй сям'і, але гэны фактор, мусіць, ня быў рашаючым. Мне думаецца, ён такім чыном адпомсьціў за ўсіх, каго гэбня ламала, над кім зьдзекавалася й працягвае зьдзекавацца, а адпомсьціць, зрабіць нешта карыснае для астатніх можна было толькі тэрмінова і толькі на волі. І Міхалевіч зрабіў свой выбар. Выбар ТАКСАМА правільны.