ЗАКОН - ТАЙГА, МЯДЗЬВЕДЗЬ - ГАСПАДАР? МЫ, ЛЮДЗІ, ГЭНАГА НЕ ДАМО!

Dec 19, 2010 06:50

                                                                                                   ПРАЭКТ зварачэньня
                    Грамадзяне Ярмошына й Лукашэнка!
                               Мы вас наймалі, каб вы рабілі ўсё па законе, ці лепей як. І законы  ўдакладнялі ў бок пашырэньня правоў грамадзянаў, а не пад сябе. Вы заўтра сыйдзеце, наймем іншага, а той міжволі стане дыктатарам, бо менавіта вы парабілі такія фатэлі, думаючы, што будзеце сядзець там вечна. Назіральнікі (вы,  відаць, даўно забыліся, чаму навучаліся ў школах) гэта ня тыя, хто сядзіць у далёкім куце памяшканьня, адгарожаныя ад выбарчага працэсу пальмамі, міліцыянтамі, пажарнікамі й старшынёй камісіі. І сябра камісіі мусіць таксама рабіць ўсё, каб было ўсё законна й праўдзіва. Народ вылучыў мяне, народ чакаў ад мяне законнасьці й праўдзівасьці. Таму ў камісіі я працаваў за ўласны кошт, насуперак ўсялякаму ціску з усіх бакоў вашых калябарантоў.
                             Я таксама чуў тут абразы на адрэсу нейкага чалавека, якога выключылі зь сябраў камісіі,  і абвінавачваньне яго ў тым, што ён нібыта зрываў плёмбы. Калі вышэйвыказанае тычыцца іншага грамадзяніна, якога вы таксама пазбавілі статусу сябры камісіі, гэна адно.  Дадам яшчэ, што калі здараецца нешта падобнае, то вы мусіце называць прозьвішчы, але ня ўносіць няяснасьці, як вы гэна зрабілі зараз, напусьціўшы туману, кажучы пра невядомых нахабнікаў, подкупы невядомых сябраў камісіі й невядомыя-ж правакацыі, і абвінаваціўшы ўсіх і разам. Калі-ж вашыя абразы й абвінавачваньні зробленыя на маю адрэсу, то я называю іх ХЛУСЬНЁЙ і сам выклікаю вас на суд гонару.
18.12.2010.                                                                                                                               Юрай Міхал Шпак-Рыжкаў.



калябаранты, Вольная Серабранка, ганьба краіны, Свабода, Ленінскі раён, ліміта, Наш горад, выбары, настаўнікі Ілжы, правакатары, акупанты, navicki, навіцкі, няволя, сорам нацыі, Радзіма, Юрась Навіцкі, свабода

Previous post Next post
Up