Канцэрт у падтрымку касцёла Св. Язэпа ---інф.budzma й Наша Ніва

Feb 11, 2011 14:38

Моладзь Чырвонага касцелу арганізуе канцэрт у падтрымку касцёла Св. Язэпа. Канцэрт адбудзецца у тэатральнай залі Чырвонага касцелу 13 лютага а 18:00.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртання касцёла св. Язэпа і кляштара бернардзінаў.

Канцэрт распачнецца аповедам з гісторыі святыні і яе сучаснага стану. Перад сабраўшыміся выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх гурт «Рэха», Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў.

Вечарына завершыцца супольнай малітвай і выкананнем спеву «Магутны Божа». Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых і неабыякавых да лёсу каталіцкай спадчыны сталіцы
.         Уваход свабодны.

Радзіма мая дарагая

Previous post Next post
Up