Нарэшце скончылася шыштаваньне матэрыялоў, у розны чын датычных Выставы салідарнасьці ад 19 студзеня 2011+. Атрымаўся невялічкі архіў фотаў, які можа быць карысны ўсёй грамадзе. Гэта мой асабісты, хай і невялічкі, даробак у вялізарную працу “анёлаў”, ды наша агульная даніна павагі людзям, салідарным з барацьбітамі за дэмакратычныя каштоўнасьці ў Беларусі, і тым, што не сталіся абыякавымі да ахвяраў гэнай барацьбы. Гэта і дакумэнтальнае абвяржэньне ўладнага міту пра памяркоўнасьь, рахманасьць і меркантыльнасьць нашага народу. Калі лічыце магчымым, зкапіюйце гэны пост у свой журнал, каб пра гэта даведаліся і вашы сябры таксама.
navicki
P.S. З дзясятак гадоў назад давялося пабываць у нямецкіх музэях і на экспазыцыях, прысьвечаных іхняй нядаўняй барацьбе з таталітарызмам. На жаль, такіх музэяў у нашай краіне няма. Затое ёсьць тое, з чым немцы яшчэ нядаўна змагаліся.
Малюнак “Вокны”, зроблены пасля наведвання нямецкай выставы.
Дзякую за ваша цярпенне.
Яшчэ раз:
http://salidarnasc.livejournal.com/