Feb 04, 2011 02:20
Мінадукацыі будзе плаціць замежным студэнтам
euroradio.by | 14:32, 3 лютага 2011
Міністэрства адукацыі прапануе выдзяліць 50-100 стыпендый для прыцягнення ў Беларусь замежных студэнтаў.
Пра гэта паведаміў сёння на калегіі Мінадукацыі, прысвечанай вынікам працы сістэмы адукацыі Беларусі ў 2010 годзе і асноўным задачам на 2011 год, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах першага намміністра, вылучэнне гэтых стыпендый дазволіць прыцягнуць у Беларусь для навучання лепшых студэнтаў, больш мэтанакіраваных і адораных, больш матываваных. «Гэтыя стыпендыі таксама дазволяць прыцягваць для навучання ў нашай краіне як студэнтаў з Усходу і Афрыкі, так і з еўрапейскіх краін», - лічыць Аляксандр Жук.
ШОС