Feb 01, 2011 22:31
Арыштаванаму ў Мінску расіяніну адмовілі ў змяненні меры стрымання
(Наша Ніва)
gazeta.ru | 14:59, 1 лютага 2011
Праваахоўныя ворганы адмовілі ў змене меры стрымання грамадзяніну Расіі Арцёму Брэусу, арыштаванаму па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі Вадзім Гусеў са спасылкай на адваката.
«Пасольства Расіі з расчараваннем ўспрыняла атрыманую ад адваката інфармацыю. Брэус зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары», - сказаў Гусеў.
Расейцы патрабуюць вызваленьня затрыманых у Менску суайчыньнікаў
01.02.2011 17:33 Радыё Свабода
53% расейцаў лічаць, што неабходна любымі сродкамі дамагацца як найхутчэйшага вызваленьня грамадзянаў Расеі, затрыманых у Беларусі падчас акцыі апазыцыі 19 сьнежня. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі.
Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў былі арыштаваныя ў Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў і абвінавачаныя ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Цяпер расейцам пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
У меншасьці - тыя, хто прапануе ня ўмешвацца ў сытуацыю, даўшы магчымасьць беларускаму боку самому разабрацца з затрыманымі. Пры гэтым частка апытаных расейцаў лічыць, што суайчыньнікаў неабходна судзіць у Расеі.
Паказальна, што кожны пяты з апытаных лічыць патрэбным «замарозіць» адносіны з афіцыйным Менскам і ўвесьці санкцыі супраць Беларусі.
Свабоду палітвязьням!,
ШОС,
нашая праўда! navicki,
Наша Ніва,
салідарнасьць,
Свабода,
палітвязьні,
СьМІ,
Расея