Хлусня на АНТ: На Плошчы пацярпелі сто міліцыянтаў і каля дзесятка грамадзян

Feb 01, 2011 12:23

 Хлусня на АНТ: На Плошчы пацярпелі сто міліцыянтаў і каля дзесятка грамадзян, альбо ЯК унтер-офицерская вдова сама себя высекла

БелаПАН | 10:12, 1 лютага 2011

Падчас падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 снежня пацярпела каля 100 супрацоўнікаў праваахоўных органаў і каля дзесятка грамадзян. Пра гэта падчас ток-шоу «Адкрыты фармат» у эфіры тэлеканала АНТ 31 студзеня заявіў першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Аляксандр Барсукоў, адказваючы на пытанне старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Па яго словах, супрацоўнікі праваахоўных органаў былі траўмаваныя «гэтымі прутамі, ледасекамі і іншымі прыстасаваннямі». «З процілеглага боку пацярпела з дзясятак грамадзян. І то я не выключаю, што яны атрымалі рэжучыя раненні, калі білі шкло ў Доме ўрада ці, калі ўцякалі, недзе спатыкнуліся», - сказаў Барсукоў.

На пытанне вядучага, ці праўда, што падчас падзей на плошчы пацярпелі, былі затрыманыя людзі, якія чакалі грамадскага транспарту, проста ішлі міма плошчы, Барсукоў адказаў: «Той, хто выпадкова там апынуўся, законапаслухмяны грамадзянін, вядома ж, адыдзе і проста сыдзе адтуль. Я лічу, што старонніх там проста не магло быць «.

На самом деле, число избитых 19 декабря силовиками мирных граждан измеряется сотнями, если не тысячами. Практически все арестованные во время демонстрации люди были брошены в тюрьмы с травмами.



Скамунізьдзіў у некага з фрэндоў, дакладна у ihavenologin.

Прыпамінаецца байка, што абыйшла ўжо Інтэрнэт:

-Ну разьбіў табе сваяк шыбку... Дык што-ж ты за гаўномужык, калі другі месяц носісься па вёсцы ды галосіш: "Пераварот-пераварот!"?

Свабоду палітвязьням!, вязьніца, калябаранты, разгон, ганьба краіны, дзеці хлусьні, унукі хлусьні, фота, байкі, ліміта, настаўнікі Ілжы, правакатары, ШОС, акупанты, рабаўнікі, таптуны, Салідарнасьць, ціхары, нашая праўда! navicki, няволя, аўтазак, гэбня, гебельспроп, палітвязьні, Бацькі хлусьні, сорам нацыі

Previous post Next post
Up