Арыштаванаму расейцу хочуць ануляваць від на жыхарства

Jan 24, 2011 21:33

Арыштаванаму расейцу хочуць ануляваць від на жыхарства

http://www.interfax.by/news/belarus/86610

http://www.svaboda.org/content/article/2285633.html

http://www.regnum.ru/news/fd-abroad/accidents/1367517.html

http://nv-online.info/by/145/news/26536/Арестованному-россиянину-аннулируют-вид-на-жительство-в-Беларуси.htm



Турма на вуліцы Акрэсьціна

24.01.2011 15:14 Радыё Свабода

У дачыненьні да арыштаванага па справе ад падзеях 19 сьнежня ў Менску расейца Івана Гапонава пачалася працэдура ануляваньня віду на жыхарства.

Пра гэта стала вядома 24 студзеня пасьля наведваньня расейскімі дыпляматамі арыштаваных, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

"Падчас сустрэчы Гапонаў паведаміў, што распачата працэдура ануляваньня яго віду на жыхарства ў Беларусі. У той жа час якіх-колечы доказаў зьдзяйсьненьня расейскімі грамадзянамі супрацьпраўных дзеяньняў дагэтуль беларускі бок ім не прад'явіў, за мінулы тыдзень якіх-колечы сьледчых дзеяньняў не праводзілася ", - адзначыў Гусеў.

Другі арыштаваны расеец, Арцём Брэўс, паведаміў, што яго рэгулярна наведвае лекар у сувязі з прыступамі хранічнай астмы, яму выдаюць неабходныя лекі. Праблем зь перадачай ад сваякоў прадметаў першай неабходнасьці ў расейцаў няма, паведаміў Гусеў.

"Амбасада працягвае шчыльна ўзаемадзейнічаць са сваякамі і адвакатамі расейскіх грамадзян. На гэтым тыдні адвакаты пададуць хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня расейскім грамадзянам, якія знаходзяцца пад вартай", - паведаміў Гусеў.

Таксама амбасада чакае адказу на накіраваны 14 студзеня зварот Генэральнай пракуратуры Беларусі з просьбай інфармаваць пра падставы і матывы, з-за якіх у беларускага боку ўзьнікла неабходнасьць прымяніць да Брэўса і Гапонава меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай.

Салідарнасьць, Свабода, Расея

Previous post Next post
Up