Jan 18, 2011 12:17
Сукамернікі: Мы не асуджаем студэнта, якога паказалі на БТ
з пошты Рэдакцыі | Аляксандр, даслана праз скайп nashaniva | 23:05, 17 студзеня 2011
Добры дзень!
На 28 мін. 15 сек. гэтага хлуслівага фільма БТ паказаныя сведчанні маладога чалавека, які адбываў свае 10 сутак арышту са мной у адной камеры Жодзінскага СІЗА.
Яго прозвішча Лугаўскі, зваць Сяргей. Студэнт БДУ гістарычнага факультэта.
З камеры на 3-я суткі яго выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Калі ён вярнуўся, на яго было страшна глядзець.
Ён быў бледны, дрыжаў, відаць было, што ў яго паніка. Ён расказаў, што на яго псіхалагічна ціснулі, пагражаючы адлічэннем з БДУ, а то і турэмным зняволеннем, калі Сяргей не раскажа на відэакамеру тое, што мы ўбачылі ў гэтым фільме. Ён не пагадзіўся, і яму далі некалькі хвілін падумаць. У камеры з 8 чалавек 6 былі старэйшыя за яго. Ён раіўся, як зрабіць. Мы адзінагалосна падтрымалі яго, сказаўшы, што ніхто не асудзіць, калі ён выканае патрабаванне супрацоўнікаў КДБ. Яшчэ аднаго студэнта БДУ выклікалі з такім жа намерам, але ў гэтым фільме яго не паказалі.
З павагай, Аляксандр.
А Вы як лічыце?
5 каментароў
2 Аляксандр напiсаў(ла) Студзень 17, 2011 у 16:36
Вы малайчына! Вы мужны і разумны. Нельга ганьбіць тых, хто не вытрымаў. А Вы нават маральна падтрымалі. Добра!
Васіль напiсаў(ла) Студзень 17, 2011 у 18:38
Усё было і так зразумела! Не асуджаю.
Гісторык напiсаў(ла) Студзень 17, 2011 у 19:12
Ага, канешне.
Я мяркую, што вызывалі і прапаноўвалі распавесці хлусню перад камерай шмат каго, але здаліся адзінкі.
Таму гэта ня робіць здраду нядрадай.
Ганьба і кропка.
P.S. Лугаўскі, харэ хнуху ў медыятэках БДУ спампоўваць!
Задзяўбаў ужо.
саша сумленны напiсаў(ла) Студзень 17, 2011 у 19:49
добра так и трэ.мы иншыя...
навіцкі напiсаў(ла) Студзень 18, 2011 у 12:04
кілбаса, лайном напханая. Брыдка чытаць. "Старэйшыя", замест таго, каб падтрымаць малойца, абяцаць на ўсей сьвет распавесьці пра брудныя мэтады гэбні, пра шантаж і змушэньне да хлусьні, саме па вушы ўляпаліся, а цяпер таксама мусяць несьці адказнасьць за гэную хлусьню. Брыдота! А калі-б вас катаваць пачалі? Кволыя дзяўчаты не пагаджаліся, а тут цэлая камора мужыкоў! Ужо-б не апраўдваліся, эмвэды й-то свае старонкі зачыняюць. Тьху!
вязьніца,
турма,
калябаранты,
настаўнікі Ілжы,
правакатары,
таптуны,
ціхары,
ганьба краіны,
Плошча-2010,
няволя,
сорам нацыі,
Радзіма