Заўтра, 4 снежня (субота), пройдзе прэзентацыя кнігі “Ладдзя Роспачы”, якая стала першым непадцэнзурным выданнем твора Уладзіміра Караткевіча.
Прэзентацыя адбудзецца ў “Кніжным салоне” (вул. Калініна, 5, метро “Парк Чалюскінцаў”) а 13-й гадзіне. Імпрэза пройдзе ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
На прэзентацыі абяцалі быць Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік. Лявон Вольскі заспявае новую кампазіцыю на верш Караткевіча, а гурт “Rahis” - колькі спеваў са свайго рэпертуара.
Читать полностью