Любіць і ненавідзець беларусаў

Dec 17, 2008 18:55

Складаныя пачуцьці ў мяне да беларусаў: я люблю іх і ненавіджу адначасова. Прычым, выбару цалкам няма. Люблю, бо гэта мой народ, ненавіджу, бо ў гэтага народу столькі нэгатыву. Люблю за  адны звычкі, ненавіджу за іншыя. Але зараз пра адну.

Калі казаць напраўду, то гэта называецца «сам не зраблю - іншага аба**ру». Прычым, чым з большым патасам ганьбіць, тым птушкай больш высокага палёту варта сябе лічыць.Усё ўпісваецца ў вельмі простую схему.

Тое, што раблю я, ёсьць адзінаслушна.

Калі я нечага не раблю на высокім узроўні, вінаваты народ, бо нафіга траціць высілкі на цёмных, якія не гатовыя спасьцігаць сусьветныя  высокія тэналёгіі..

Калі нешта робяць іншыя, то трэба заняць пазыцыю «ну хай дзеці пагуляюцца, абы ня плакалі, але мы ўсе добра разумеем, што гэта ёсьць безперспэктыўняк».

У выніку мы чытаем зь вялікім задавальненьнем, наколькі год мы адстаем нават ад Украіны, як паў рубель і колькі студэнтаў не вярнуліся з ЗША. А, забыла, піяру ж у Беларусі няма.

Я доўга думала, чаму ўкраінцы могуць, калі захочуць, а ў беларусаў нешта то панос, то залатуха. Ня хочуць беларусы, вось што. Проста так прасьцей, стабільней: корпацца ў байнэце, што ў балоце па калена, ржаць з апазыцыі, капіць грошы на Крым і марыць пра Карыбы.

А яшчэ беларусы баяцца. Я гляджу на топ-мэнэджараў буйных кампаній, прафесараў, якія ненавідзяць моладзь, якія наўмысна прыдзіраюцца, бо баяцца, што малады і дзерзкі пераможа. А ён пераможа па-любому. Благі той настаўнік, чый вучань не перарос яго.

Карацей, у нас усё атрымаецца;)

Previous post Next post
Up