Што самае галоўнае для мэнэджара па працы з кліентамі? Правільна - кліенты (чытай: іх кантакты). І калі такі павук (чытай: мэнэджар) завалодае хоць якім-небудзь кантактам, чакай яго ў сваё жыцьцё. Ты можаш біць яго тэчкай па носе, казаць, што ўсе ў офісе сышлі на фронт і пагражаць міліцыяй. Частка такіх мэнэджараў адвяне, частка адвяне пасьля... Але. Але я, напрыклад, калі мне толькі пастаянна ня тэляць і не прыходзяць у госьці, ад такіх мэнэджараў не адвязваюся. Каму больш трэба?
Вось сёньня я атрымала чарговы ліст ад кампаніі
Ешко. І чарговы раз усьміхнулася)
Калісьці я падпісвалася на пробны ўрок па курсу, здаецца, нешта зьвязанае зь піярам. Прачытаўшы гэты пробны ўрок, зразумела, што не люблю так вучыцца: занадта там усё проста й занадта мала інфы. А піяр бяз практыкі - увогуле абы-што. І забіла на Ешко, а Ешко на мяне - не.
Ужо гады 2 я атрымліваю лісты зь віншаваньнямі на новы год, дзень народзінаў і 8 сакавіка. Самае цікавае, што тата адначасова са мной таксама падпісваўся на пробны ўрок, але яму лістоў не дасылалі.
Эфектыўнасьць такога маркетынгавага ходу ў маёй асобе для Ешко амаль нулявая: лісты я не чытаю. Разглядаю выключна малюнкі на паштоўках. А сёньня знайшла там нават закладку-віншаванку з нагоды майго дн) Але адчуваньне таго, што я нейкі ўнікальны кліент, усё ж ёсьць. Тут мэнэджарам залік.
Вось так мы жывем мірна: я і мэнэджар з маім дамашнім адрасам у БД)
з.ы. так, гэтым пастом мне хацелася хоць неяк зрабіць нешта добрае для кампаніі, кліентам якой я ніколі ня буду)