Яшчэ адні вясельныя ўбранні - на гэты раз для вельмі прыгожай пары, Паўла ды Вольгі.
Кашуля мужчынская, лён, вышыўка процягам. Паводле кашулі з Магілёўскага абласнога краязнаўчага музею імя Е. Раманава. Пояс - аўтэнтычны.
Жаночы строй - стылізацыя. Кашуля, вышываная процягам. Пояс, тканы на бердзечку, арнамент з Магілёўшчыны.