Гуканне вясны - 2009

Mar 15, 2009 09:57




Вам надакучыла зіма?

22 сакавіка (нядзеля)
Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту і
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
запрашаюць прыняць удзел у
ГУКАННІ ВЯСНЫ!

Вы пачуеце абрадавыя веснавыя спевы, пройдзецеся ў магічным коле карагоду, пагушкаецеся на арэлях і натанцуецеся да ўпаду пад дуду.

Пачатак святочнай праграмы а 12.30.
Урачыстае адкрыццё свята а 13.00.

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 16.00

Кошт уваходу: дарослым 6 300 р., вучням і студэнтам 3150 р.


Таксама ў праграме:
- выстава-продаж традыцыйных рамесных вырабаў ад Саюзу майстроў Беларусі;
- майстар-клас па традыцыйным мастацтве выцінанкі ад сяброў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;
- гульні і забавы для дзяцей і дарослых
- конкурс на лепшую птушку - сімвал свята.

У свяце бяруць удзел гурты “Guda”, , “Горынь”, “Княжыч” (Полацк), “Крынічанька” (Рудзенск), “Калыханка” (Міханавічы), а таксама сябры Дударскага клубу.

Падчас свята вы можаце азнаёміцца з экспазіцыяй музея.

Праезд да музея прыгараднымі аўтобусамі №№ 203, 262, 277, 325, 357, 363, 402 ад а/с "Паўднёва-Заходняя" ў накірунку в. Азярцо, в.Дубянцы, в.Гарадзішча, Зах. Могілкі да прыпынку “Музей”.

Бліжэйшыя рэйсы: 10:28, 11:35; 12:00; 12:20, 13:10
Расклад руху аўтобусаў вы можате даведацца па тэлефоне: 226-30-72.

Праграма свята на сайце музея: http://etna.by.
Тая ж падзея фкантахце: http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=8269778

свята, дыплом

Previous post Next post
Up