Пульсэткі - падарункі любімым!

Dec 04, 2010 00:19

Падарыце  сабе  любімай цяпло з традыцыйным арнамэнтам! =)








Падарункі трэба дарыць. Не абавязкова на сьвяты. Аднак кожнае сьвята - гэта толькі яшчэ адна нагода парадваць блізкага чалавека. Дык чаму б гэтай нагодай не скарыстацца?

Напярэдадні
Дня Сьвятога Валянціна - дня ўсіх закаханых - прапануем вам эксклюзыўныя і стылёвыя падарункі - цёплыя пульсэткі (напульсьнікі), аздобленыя традыцыйным крыўскім (беларускім) арнамэнтам!

Зьвязаныя і упрыгожаныя бісэрам цалкам уручную па традыцыйнае швэдзкае тэхналёгіі. Аздоба - праўдзівыя арнамэнты з этнаграфічных крыніц. Дзеля элястычнасьці выкананыя з цёплае паўвоўны. У холад пульсэткі сагрэюць запясьці між пальчаткай і рукавом, якія зазвычай прадзьмуваюцца ўсімі вятрамі й мерзнуць...

Астатняе пульсэткі скажуць за сябе самі:







Можна замовіць. І праз
2-4 дні атрымаць цалкам эксклюзыўны камплект!

Нават калі арнамэнт, колер нітак і бісэру рознымі кліентамі абіраюцца аднолькавыя, для кожнай замовы арнамэнты крыху перапрацоўваюцца. Менавіта таму дагэтуль
няма ў сьвеце дзьвюх аднолькавых пар! Кожная замова - адметная.

І ведаеце, што самае галоўнае: колькасьць непаўторных варыянтаў папросту НЕВЫЧАРПАЛЬНАЯ:
- тузін розных
колераў нітак асновы
- дзесяткі варыянтаў
бісэру і рознакаляровых сумесяў ("бурштын", "сьнег", "мора" і г.д)
- сотні
праўдзівых арнамэнтаў з этнаграфічных крыніц, а ўжо арнамэнтамі тутэйшая спадчына балазе ой як ня бедная! =)

Вось толькі некаторыя прыклады:


Прадбачлівым раю набываць адразу некалькі пар ПАД РОЗНЫЯ СТРОІ І НАСТРОІ.

Правільна падабраныя, пульсэткі добра спалучаюцца з сучасным адзеньнем - ад джынса і ільну да трыкатажа:





Кошт за пару: $20.

Даведкі і замовы тут, альбо па тэлефоне +375 29 330-99-40

Не, сапраўды. Чаму б не зрабіць  сабе  любімай падарунак? ;)

creative

Previous post Next post
Up