Усё новае - гэта добра засвоенае і пераасэнсаванае старое. Таму, каб не хварэць на залішні "крэаціў" і "аўтарскае бачанне" у плане ткацтва паясоў, перыядычна займаюся капіяваннем і рэплікацыяй вузкарэгіянальных аўтэнтычных экземпляраў. Дарэчы, гэты выдатная прафілактыка занудна-стандартных колеравых вырашэнняў :)
Пояс, тканы "паркамі" на бердзечку, амаль што копія непадпісанага пояса з закрамоў музея НАН РБ. У арыгінале замест аранжавага колеру - ярка-ружовы.
Пояс паводле Валожынскіх, каларыстыка максімальна набліжана, арнамент тыповы.
Трыо з Дзятлаўшчыны, першыя два захавалі арыгінальныя колеры.
Украінская крайка (рэпліка). Ткацтва на кроснах "у саржу" з мікраэлементамі закладнога.
Крайка, цяпер ужо з нашага боку (Кобрыншчына). Ткацтва на бердзечку, воўна. Копія.