Mar 27, 2021 18:01
Бабушка Альбінка не любіла прыязджаць у Наваполацк- шумна, людна,брудна. Калі яна прыязджала да нас на госьці, то ў горад амаль не выходзіла- зашмат людзей, у вакно не глядзела, бо задужа высока, заставаўся толькі целевізар.
Адзінае, што бабушка зацаніла ў нашай трохпакаёвай кватэры гэта- гарачая вада ў кране. Кожны божы дзень, перад сном, бабушка Альбінка набірала поўную ванну гарачай вады. Толькі гарачай вады! як па мне, то гэта быў проста кіпень. Потым яна забіралася ў ванну і ціха сядзела. Час ад часу мая мама падлівала гарачую ваду. Сцены, столя былі мокрымі ад пара. Са столі нават пачынала капаць)
Прыкладна праз паўгадзіны задаволеная бабушка выходзіла з ваннай комнаты. У хустачцы, чырвоная, як рак, пасьміхаючыся сваім бяззубым ротам: "Матка Боская, як жа ж добра!"