Папшычы. Бабушка Альбінка

Nov 04, 2020 21:51

Альбіна зацяжарыла трэцьцім зусім нечакана. Ёй гэта ня трэба было. Вунь, ужо ёсьць два- Рысік ды Ірка, яшчэ зусім малыя! Добра, што мужа, Антона на вайну не забіраюць. Але ж праз пару месяцаў-забралі, там ён і прапаў.
Была позьняя восень. Што ж рабіць? Траіх дзяцей не падняць адной.
Добрая суседка Чэся расказала, што на хутары, ля Вудзела, ёсьць бабка, якая можа дапамагчы пазбавіцца нежаданага дзіцёнка. Альбіна пакінула малых адных у хаце, а сама пайшла да той бабкі. Холадна і дарога няблізкая, кастрычніцкімі дажджамі размытая...карацей, не дайшла жанчына да хутара- "захрасла" ў лужыне. ледзь вылезла, павярнула назад.
Сын нарадзіўся у сьнежні 1944га. Але да сельсавета Альбіна дайшла толькі летам.
Малога мальца там так і запісалі- Уладзімір Антонавіч Муляронак, 25 чэрвеня 1945 г.н.
Мой тата.
Previous post Next post
Up