Дзяцінства

Oct 20, 2020 22:18

Мне вельмі шкада, што не захавалася ніводая папіна дзіцячая фотка. Няма. Не існуе...
Я люблю разглядаць чорна- белыя фоткі дарагіх мне людзей.
Вось сям'я на фоне саматканай посьцілкі. Зьлева стаіць мужчына ў керзавых сапагах,з папіроскай у роце, упэўнена пасьміхаецца, побач сядзіць маладая сьціплая жанчына ў цёплай хустцы, апранутая ў цыгейку- трымае маленькага хлопчыка на каленях. А паміж імі стаіць, растапырыўшы вочы, маленькая дзяўчынка. Сям'я Люцкіх. Міхаіл, Ксеня, іх дзеці- Лёнік і Валька.
Бабуля Ксеня казала, што посьцілку спецыяльна прыбілі на сьцяну хаты. Потым фатограф з Дзісны перафоткаў усё Стальмакова на гэтым фоне. І амаль у кожнай хаце былі "свае" сямейныя фатаздымкі з посьцілкай.
Неяк я паскардзлася бабушке Альбінцы, што няма дзіцячых фатаздымкаў майго таты.
"А навошта табе той здымак? Вунь- брат твой, Сашка, адзін ў адзін малы Воўка."
Previous post Next post
Up