Папшычы. Дзяцінства

Sep 06, 2020 22:24

Бабушка Альбінка. Альбіна Герасімаўна. Яна нарадзілася ў 1908 годзе, маладой дзяўчынай жыла ў Варшаве і працавала ў "пана". У тыя часы, усе хто мог з'язджалі ў Польшчу. У Варшаве пазнаёмілася з Муляронкам Антонам. Прозьвішча па-бацьку ў яго не было, бо невядома хто бацька. Такіх,"незаконнанароджаных", як мой дзед Антон называлі "бахур". Яны хутка ажаніліся, але ў 1939 годзе Альбіна з Антонам мусілі вярнуцца на Радзіму, ў Папшычы, пра што бабушка ўсё сваё жыцьцё шкадавала.
У 1943 Антон пайшоў на вайну и прапаў. Бяз вестак. Праўда афіцыйнай паперкі ніякай бабуля не атрымала, і потым прыходзілі знаёмыя да Альбінкі і расказывалі, што бачылі Антона недзе ў Польшчы. Жывога- здаровага. Ці магло такое быць- ня ведаю...
Бабушка даволі часта ўзгадывала сваё "польскае" жыцьцё. Да самай сьмерці яна выпісывала польскую газету і чытала яе, седзючы на сваім куфры, ля печкі. Калі вочы зусім відзець перасталі, гэтую газету чытала ёй яе дачка.



Гэты фатаздымак зроблены у Варшаве. Якія ж яны ў мяне прыгожыя!!
Previous post Next post
Up