Aug 23, 2020 17:36
Прабыўшы тры месяцы на вёсцы, я пачынала размаўляць як ўсе вяскоўцы, па- беларуску.
Мне здавалася гэта натуральным, так што вяртаючыся ў горад, у школу я і далей размаўляла "як у дзярэўні".
На летнія канікулы нам давалі заданьні: прачытаць пэўныя кніжкі, вывучыць вершы...
я гэта любіла, і вось у верасьні, мяне настаўніца выклікае да дошкі, каб я прачытала верш М. Ісакоўскага "Вішня".
Я ж радая! Я ведаю! Я вывучыла! І з натхненьнем пачынаю чытаць:
"У ясны поўдзень, на ісходзе лета,
шоў старык дарогай палявой.
Вырыў вішню маладую гдзе-та,
і, давольны, нёс яе дамоў..."
Раптам настаўніца спыніла мяне:"Муляронак! што это за "гэканьне", што это за "дзэканьне"!?? Это какой язык!!? Немедленно говорі нормально!"
Увесь клас пачаў ржаць, а я плачучы, з двойкай ў дзёньніку, пайшла дадому, вучыцца "нармальна" размаўляць.
А трэба было паслаць гэтую вучыцельку ў жопу, дакладней ў дупу...