Кватэра - у доме, дзе ёсць некалькі ці шмат кватэр
Хата - 1. вясковы дом; 2. жытло; месца, дзе жывем: у мяне ў хаце непрыбрана (так можна казаць пра любое жытло)
ВАЖНА!
Стул (рус.) = крэсла (бел.)
Кресло (рус.) = фатэль (бел.)
Диван (рус.) = канапа (бел.)
Мебель (рус.) = мэбля (бел.)
Ковер (рус.) = дыван (бел.)
Коридор (рус.) = калідор; праход (паводле Вацлава Ластоўскага) (бел.)
Потолок (рус.) = столь (бел., ж.р.), у народным значэнні: столя.
Пол (рус.) = падлога (бел., ж.р.)
Крыльцо (рус.) = ганак (бел., м.р.)
1. Прихожая - Пярэдняя; Пярэдні пакой; Вітальня.
Дзверы (толькі множны лік!)
Свяцільня на столі
Дыван на падлозе
Люстэрка \ люстра (рус. Зеркало)
Крэсла \ фатэль \ канапа \банкетка\зэдлік
Шатня (гардэроб)
Вяшак\гаплік
Антресоль - Антрэсоль
2. Кухня - Кухня; Варылня (Вацлаў Ластоўскі); Варылня (Барыс Пятровіч)
Заўвага: ёсць яшчэ беларускае слова, якое не мае нічога супольнага з кухняй: Варылня альбо Стопка (невялікі будынак для захавання бульбы, агародніны).
Лядоўня
Мікрахвалёўка (мікрахвалёвая печ)
Стол
Крэслы
Мыйня
Пасудамыйка
Кававарка
Хлебапечка, мульціварка, тостэр, блэндэр
Пліта
Кафля на падлозе
3. Комната - Пакой; Святліца, Келятка (невялічкі пакой), Бакоўка (бакавы пакой), Камора (як проста пакой) - паводле Вацлава Ластоўскага); Камора, як бакавы пакой (паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы).
Заўвага: Але ёсць Камора, як кладоўка (халоднае памяшканне для захавання запасаў ежы), камора (як бакавы пакой - тлум слоўнік бел мовы), каморка.
4. Зал - Зала або Гасціная (вялікі пакой, прызначаны для гасцей і адпачынку).
Заўвага: гаворыцца з мяшчанскім адценнем, не выпадкова Якуб Колас адзначыў: “Прасторная і светлая зала была ўбрана чысценька і акуратна, на мяшчанскі лад”.
Канапа
Фатэль (фатэлі)
Крэсла (крэслы)
Тэлевізар
Карціны
Шпалеры
Жырандоль (ж.р.)
Фіранкі (рус. занавески)
Гардзіны
Акно (вакно) - шыба - фортка
Падваконне
Пыласос, каб прыбіраць гасціную
5. Спальня - Спальня; Пакой да спання, Апачывальня (Вацлаў Ластоўскі). Заўвага: Рускае слова “апочивальня” - беларусізм, бо логіка рускай мовы падказвае, што трэба казаць “отдыхальня”)))).
Ложак
Падушка, коўдра
Покрыва (рус.покрывало)
Шафа
Тумбачка
Шуфляда\ шуфлядка
Маленькі дыванок (каберац)
6. Детская - дзіцячы пакой.
Ложак \ ложачак
Цацкі
Камп’ютар (кампутар), Асветар (наватвор)
Пісьмовы стол, паліца (рус. полка)
Настольная лямпа
Зэдлік для заплечніка
7. Туалет - Прыбіральня, Уборная; Шпакоўня (тая прыбіральня, што на вуліцы); Патрэбны пакой (паводле Якуба Коласа (“Лабановіч прыехаў у школу і першае што спытаў у вартаўніка: а дзе тут патрэбны пакой?”).
Унітаз
Туалетная папера
8. Ванная - Ванная.
Рукамыйнік
Ванна
Пральная машына
Змеявік
Мыла, шапмунь, сродкі гігіены
Гумовы дыванок на падлозе
9. Балкон - Балкон; Вісячы ганак з балясамі (маленькія калонны) або выступ на зне (з вуліцы) дому (Вацлаў Ластоўскі); старабел.:гаўбец, галубец, паладок.
Заўвага: калі балкон у выглядзе нішы, то ён называецца Лоджыя.