Оригинал взят у
ku_palinka в
Баяністы тэст на беларускасцьГэты верш часта прыводзяць у прыклад розным шавіністам як доказ таго, што беларуская мова - гэта не дыялект рускай. Ён і пісаўся адмыслова з гэтай мэтай.
Сяргей Грахоўскі
«Ветразь»
У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.
У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.
Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.
Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.
Але па-мойму ён яшчэ можа быць і тэстам на беларускасць. Вось я, да прыкладу, яго не праходжу. Усе словы мне добра зразумелыя, і сэнс асобных сказаў таксама, але ўражанне - нейкае няўлоўнае, я не магу яго схапіць і тым больш прааналізаваць сам верш, які прачытала ўжо больш за 10 разоў. А яшчэ задала гэты верш дзецям перакласці (ну, зрабіць падрадкоўнік) і прааналізаваць.