Пятроўскі фэст 2013

Mar 26, 2013 23:43



Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры, які ў гэтым годзе будзе складацца з 3х частак:
1) 06.07-07.07- свята Купалле і доўгачаканая танцавальная акцыя "Лявоніха на 100 пар"
2) 07.07 - 11.07 - летняя танцавальная школа "Пятровіца";
3) 12.07 - рэканструкцыя календарна-абрадавага свята Пятрок (Пятровіца) ды гасцявога кірмашу на Петрака

Што ў меню навучання?

1) Падчас святкавання Купалля ў вас будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі "Лявоніха на 100 пар"
2)Вучыць танцаваць "правільна" будзе Сяргей Выскварка - спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце,традыцыйнай манеры выканання,мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву "Верабейкі", г. Любань.
Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі.
У Вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя навыкі)), даведацца больш новага і цікавага пра танцы, іх варыянты ды паходжанне.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі пашырыць кола дадатковых рэкрэацыйных мерапрыемстваў (сюрпрызы будуць;)). Але без пячэння хлеба нам нікуды.

У вас будзе выдатная магчымасць адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ.
Акрамя танцаў, гульняў, вандровак па раёне і вячорак з аўтэнтычнымі гуртамі,у запланавана некалькі цікавых мк (у такіх вы яшчэ не ўдзельнічалі;) )))

Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная!
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся на нумар 8 029 8425789 (Настасся)

3) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага святв Пятровіца (Пятрок). Запрашаем усіх жадаючых!

Што трэба для ўдзелу?
- выдатны настрой,
- жаданне вучыцца,
- дзіцячае захапленне жыццём,
- зручны абутак,
- народны СТРОЙ!!!
- захапленне спадарыняй Мовай ))
Дэталі:
- як дабрацца? 1) на маршрутцы па замове (у сярэднім 60.000 у адзін бок і 2 гадзіны дарогі), маршрутка па замове (2 гадзіны);2) таксама на электрычках Мінск-Асіповічы - Урэчча(далей маршрутка па замове);3) на ўласным транспарце.

- дзе жыць? 1) ў намётах (калі вы іх з сабой возмеце); 2) на севанавале: 3) у хатах вясковых жыхароў.
- што есці? фуа-гра не будзе,але накормім смачна і дастаткова. Толькі давядзецца скінуцца на прадукты. сума ўдакладняецца.

Сайт:http://vk.com/club51611528
http://vk.com/club37907042, http://vk.com/event26616881

этналайф, Любаньшчына, танцы, Пятроўскі фэст

Previous post Next post
Up